ТВОРЧЫ ПРАЕКТ
«Фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы ў дзяцей 4-6 гадоў праз тэатральна-гульнявую дзейнасць»
Тэрміны рэалізацыі: 2019 – 2021 гг.
Мэта творчага праекта: стварэнне ўмоў для фарміравання ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы ў выхаванцаў 4-6 гадоў праз арганізацыю тэатральна-гульнявой дзейнасці.
Задачы:
1. Стварыць сістэму кіравання праектам: лакальныя дакументы, якія вызначаюць абавязкі ўдзельнікаў праекта, рэгулююць ход праекта, забяспечваюць яго эфектыўнасць; вызначыць крытэрыі ацэнкі, інструменты кантролю рэзультатаў, механізмы прыняцця рашэнняў па выніках інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці.
2. Выявіць узровень матывацыі, гатоўнасці да праектнай дзейнасці, цяжкасці педагогаў і забяспечыць іх вырашэнне.
3. Арганізаваць дзейнасць удзельнікаў праекта па распрацоўцы і прымяненні праектнага прадукта ў адукацыйным працэсе.
4. Забяспечыць вывучэнне і ацэнку прамежкавых, выніковых рэзультатаў праектнай дзейнасці. Абагульніць і аформіць рэзультаты праекта.
5. Прадставіць рэзультаты праекта педагогам, бацькам у ходзе правядзення мерапрыемстваў.
6. Абагульніць вопыт рэалізацыі праекта. Прадставіць рэзультаты рэалізацыі педагагічнага праекта на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі , у сродках масавай інфармацыі.
Асноўная ідэя
Калі ўжываць беларускую мову ў адукацыйным працэсе, прымяняючы тэатральна-гульнявую дзейнасць, то ў выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп сфарміруецца ўстойлівая цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы.
УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА
Кіраўнік творчага праекта ва ўстанове дашкольнай адукацыі |
Мацуганава Святлана Мікалаеўна |
Загадчык Дзяржаўнай установай адукацыі «Яслі-сад № 6 г.п.Бешанковічы» 8 (02131) 64553 г.п.Бешанковічы, вул.Маладзёжная, 17-А е-mail: besh-sad-6@tut.by |
Каардынатар творчага праекта ва ўстанове дашкольнай адукацыі |
Берасцень Алена Фёдараўна |
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Дзяржаўнай установай адукацыі «Яслі-сад № 6 г.п.Бешанковічы» 8 (02131) 64554 |
Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне творчага праекта |
Мароз Аляфціна Фёдараўна |
Педагог-псіхолаг Дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 6 г.п.Бешанковічы» 8 (02131) 64554 |
Асноўныя ўдзельнікі творчага праекта сярод педагагічных работнікаў
установы дашкольнай адукацыі:
№ |
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Пасада |
Кваліфікацыйная катэгорыя |
Педагагічны стаж |
1. |
Горбач Марына Пятроўна |
Выхавацель Дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 6 г.п.Бешанковічы» |
Першая |
12 год |
2. |
Камоска Алена Яўгенаўна |
Выхавацель Дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 6 г.п.Бешанковічы» |
Вышэйшая |
34 гады |
3. |
Курмель Марына Мікалаеўна |
Выхавацель Дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 6 г.п.Бешанковічы» |
Другая |
7 год |